28 ліпеня, у аўторак, будзе воблачна. Ноччу месцамі, а днём на большай частцы краіны кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Перадае гідра-метэа цэнтр.

Вецер умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад +9 да +15, па паўднёвым захадзе да +17. Днём ад +19  па поўначы да +26 па поўдні.

У сераду і чацвер захаваецца няўстойлівае надвор’е. 29 ліпеня днём ад +19 да +26, ноччу ад +10 да +17. У чацвер, 30 ліпеня, ноччу ад +9 да +16, днём ад +16 да +23, па поўначы да +25.