Як адзначыла дырэктар фізкультурна-аздараўляльнага комплекса Наталля Сапронава, ужо падрыхтавалі праектны-каштарысную дакументацыю.
Вызначылі месца каля фізкультурна-аздараўляльнага цэнтра, падвялі камунікацыі.
Пачатак будаўніцтва залежыць ад фінансавання.
Спартыўныя пабудовы ў Ашмянах адчыняюцца адна за другой. Паўтара года таму адкрыўся фізкультурна-аздараўляльны комплекс са спецыяльнай залай для гульні ў гандбол, валейбол і баскетбол, а таксама з трэнажорнай залай і залай для цяжкай атлетыкі.
Непадалёк прыняў аматараў спорта стадыён. Нядаўна адкрылі новы стадыён, дзе правялі рэканструкцыю па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва, паведамляе grodnonews.by.