Каля чатырох гадзін ночы 26 ліпеня вілейскім выратавальнікам паступіла паведамленне, што гарыць хлеў у вёсцы Макарычы Іжанскагасельсавета.


Па прыбыцці выратавальнікаў дах хлява гарэўадкрытым полымем. Хлеў быў прыбудаваны да жылога дома. Дом гэты выкарыстоўваецца як лецішча – гаспадары якраз начавалі тут і выбеглі на вуліцу.

Дом удалося адстаяць: ён не пацярпеў. Часткова пашкоджаны хлеў, распавёў інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітры Кляшняк.

Найбольш верагодная прычына загарання – удар маланкі. Якраз была навальніца і людзі чулі воплеск.