Ад 24 ліпеня да 2 жніўня Маладзечанскае аддзяленне ўнутраных спраў на транспарце праводзіць спецыяльнае мерапрыемства.
У гэты час міліцыянеры правераць, ці трымаюцца правілаў бяспекі пры пераходзе праз чыгунку. Асаблівую ўвагу звернуць на неўстаноўленыя месцы, а таксама калі чыгунку перабягаюць перад транспартам, які рухаецца.
Штрафы чакаюць і тых, хто будзе на аб’ектах чыгуначнага транспарта п’яным.
Просім трымацца правілаў бяспекі на чыгунцы.