“Гэта быў чалавек, асоба і мой сябар. На жаль, быў”, – гаворыць краязнаўца Міхась Казлоўскі пра мастака і выкладчыка Васіля Лазоўскага, які пайшоў з жыцця 25 ліпеня.
Васіль Лазоўскі доўга хварэў. Яму было 62 гады.
Развітанне з мастаком прызначанае на 28 ліпеня а 12 гадзіне. Дом мастака на вуліцы Паркавай.
– Ён быў вельмі, вельмі добры чалавек і таленавіты мастак, – прыгадвае краязнаўца. – Думаю, многія пра яго думалі гэтак жа. Ён любіў мастацтва, любіў Беларусь, жадаў дабра Беларусі. Я лічыў яго сябрам доўгія гады. Сумна гаварыць.
Васіль Лазоўскі нарадзіўся ў Татаршчызне. Закончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Працаваў на Мядзельшчыне і Маладзечаншчыне. Працаваў у дзіцячай мастацкай школе ў Маладзечне.
Талент дзяўчынкі Ліі Гештаровай – вучаніцы Васіля Лазоўскага