Адбудзецца ён на спартыўнай пляцоўцы Воркаўт па вуліцы Леніна, 56а, якую адкрылі летась.

Прымуць удзел спартсмены з розных куткоў краіны: Смаргоні, Вілейкі, Ашмянаў, Мінска, Гомеля, Стоўбцаў, расказаў каардынатар руху Стрыт Воркаўт у Смаргоні Аляксей Мычко.

Пройдуць спаборніцтвы “freestyle battle” (яны праходзяць у выглядзе батл-двубояў у некалькі этапаў, спартсмены прадэманструюць найскладаныя сілавыя і дынамічныя элементы). А таксама – дваябор’е (адцісканні на брусах і падцягванні на перакладзіне з дадатковай вагой).

Гледачы змогуць паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах, убачыць выступленне смаргонскай каманды па воркаўт і каманды Федэрацыі Стрыт воркаўт.

Пачатак – у 14 гадзін.