27 ліпеня на памежнай тэрыторыі ў літоўскім і польскім накірунках затрымалі двух грамадзян Грузіі і двух грамадзян Кубы.

Выхадцаў з Каўказа памежны атрад спыніў у чатырох кіламетрах ад лініі беларуска-літоўскай мяжы. Яны патлумачылі, што даехалі на спадарожным транспарце да пункта пропуску “Каменны Лог”, далей накіраваліся ў бок Вілейкі, каб трапіць на фестываль.

Таксама ў памежнай зоне ў прыдарожнай гасцініцы без дазволеных дакументаў знаходзіліся кубінцы. У аднаго з іх не было міграцыйнай карты.

Парушальнікаў даставілі ў ізалятары часовага ўтрымання памежных груп.

Паводле дзяржпамежкамітэту.