У чацвер, 30 ліпеня, жыхары Астраўца і раёна будуць мець магчымасць задаць пытанні Міністру архітэктуры і будаўніцтва Анатолю Чорнаму. Напісана на сайце Астравецкага райвыканкама.

Ён будзе праводзіць прыём па асабістых пытаннях з 9:00 да 11:00 у Астравецкім раённым выканаўчым камітэце па адрасе вул. К.Маркса, д.2.

Папярэдне трэба запісацца на прыём у сектары па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Астравецкага райвыканкама па адрасе вул. Наберажная, д.2 альбо па тэлефоне (801591) 21610.