29 жніўня ў аграгарадку Гальшаны Ашмянскага раёна пройдзе фестываль “Гальшанскі замак-2015”. Піша Ашмянскі райвыканкам.

Гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое праходзіць у шосты раз каля сценаў замка магнацкага рода Сапегаў у Гальшанах.

Традыцыйна фестываль збярэ аматараў аўтэнтычнай музыкі, рыцарскіх турніраў, народных рамёстваў і атмасферы сярэднявечнай культуры.

Ужо пацвердзілі свой удзел у фестывалі беларускі дзяржаўны акадэмічны музыкальны тэатр, гурт «PAWA» і інш.