24 ліпеня. Мядзел. Моцны вецер рве палотнішчы сцягаў на беразе возера Мястра. Хвалі б’юць у бераг. Вецер разносіць словы з дынаміка кіраўніка Мінскага абласнога савета таварыства ратавання на водах Сяргея Паўлюкевіча: “Абласныя спаборніцтвы па выратавальнаму шматбор’ю аб’яўляю адкрытымі! Жадаю ўдзельнікам паспяховага старту і фінішу!”

Наш нумар па жэрабю – 13. Паглядзім, як у нас з удачай. Ідзём на старт.

Першы этап. Выхад на выратавальнай лодцы (дыстанцыя 150 метраў). У40 метрахад берага буй, які трэба абысці з разваротам на 360 градусаў, праз 35 метраў другі. Побач з ім на хвалях падскоквае манекен пацярпелага. Да яго трэба падплысці, выцягнуць з вады, потым вярнуцца на бераг, вяслуючы адным вяслом. Вецер напорыста перашкаджае грабцу трымацца курса. Наш лепшы вынік – 7 хвілін 42 секунды.

Другі этап – падача выратавальнага круга. У нас ёсць час крыху адпачыць пасля веславання і падрыхтавацца. І тут вецер перашкаджае. Трэба кінуць круг на максімальную адлегласць, пры гэтым трапіць у створ2,5 метры. Да круга прымацаваны 30-метровы лінь. Калі б не ён, прыйшлося б лавіць круг па ўсім беразе. Хлопцы выканалі гэтае заданне здавальняюча.

Наперадзе трэці этап – “плаванне 100 метраў з перашкодамі”. Тут канешне хлопцы сябе паказалі. Юры Лаўрышчаў праплыў з лепшым у гэты дзень вынікам – 56 секунд. Астатнія таксама выклаліся па поўнай.

Задаволеныя чакаем апошняга этапу – “буксіроўка манекена ўплаў 50 метраў”. І тут вецер. Падчас буксіроўкі суддзі пільна глядзяць, каб хваля не накрывала галаву манекена, інакш штрафныя балы. Плыць прыходзіцца на спіне і больш думаць пра пацярпелы манекен, чым пра тое, каб самому не нахлёбацца вады. Але і тут у нас добры рэзультат.

Чакаем падвядзення вынікаў і адначасова назіраем за спаборніцтвамі прафесійных выратавальнікаў – выхад выратавальнага кацера па трывозе. Магутныя кацеры гулка падскокваюць на хвалях, плывучы да пацярпелага. За борт пайшоў вадалаз. Ідуць секунды на пошук на дне манекена. Вось над судзейскім кацерам паднялі белы сцяг – пацярпелага знайшлі і паднялі на борт. Кацер вяртаецца да прычала.

Даўно пераваліла за поўдзень. Чакаем вынікаў. І суддзяў можна зразумець: 23 каманды, сярод іх 16 дружыннікаў-выратавальнікаў, сем – прафесійных выратавальнікаў, 69 спарцменаў. Усіх трэба ацаніць, усіх трэба ўлічыць. Нарэшце гучыць каманда: “Удзельнікам спаборніцтваў пастроіцца для падвядзення вынікаў.

Першае месца сярод каманд дружыннікаў-выратавальнікаў заняла каманда Слуцкай раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах, другое – у мядзельскай, трэцяе – у маладзечанскай. Вось гэта да! Мы на трэцім месцы сярод 16 каманд. Першы раз удзельнічаем і трэцяе месца!

На памяць хлопцы з нашай каманды: Максім Васільеў, Юры Лаўрышаў, Алег Вайшнаровіч фатаграфуюцца з бронзавымі медалямі.

Сярод выратавальнікаў-прафесіяналаў першае месца ў Нарачанскай выратавальнай станцыі, другое ў каманды “Зубраня”, трэцяе – у Вілейкі.

Едзем дамоў. Гляджу ў люстэрка задняга віду на хлопцаў – спяць. Стомленыя, але задаволеныя, з усмешкамі на твары. 

Аляксандр Семашкевіч, кіраўнік Маладзечанскага таварыства ратавання на водах.