У Мядзеле 25 ліпеня адбыўся адкрыты чэмпіянат раёна па пляжным валейболе. 

На пляцоўцы на гарадскім пляжы гулялі каманды з Мядзела, Свіры, Занарачы, Даўгінава і Вілейкі.

Сярод дзяўчат узростам да 20 год перамаглі мядзяльчанкі Лізавета Карабейнік і Ксенія Малевіч. У юнакоў лепшымі сталі Ілля Гуцаў і Аляксей Фарына з Мядзела.

Ва ўзроставай групе 20-39 год мацнейшымі былі Міхаіл Касцевіч і Яўген Маліноўскі з Вілейкі. У групе 40 год і старэйшыя першае месца заняла каманда ВітМа-2007 у складзе Анатоля Байко і Віталя Томкавіча, расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.