У прыватным доме ў Вілейцы 28 ліпеня пасля сумеснага распівання спіртнога ўзнікла сварка.

Падчас яе 48-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці збіў жыхарку Вілейкі. Ён нанёс 37-гадовай жанчыне не менш за пяць удараў па галаве і тулаве. Прычыніў цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выглядзе траўматычнага шоку, множных пераломаў рэбраў і разбітай правай долі печані. Ад гэтых траўмаў жанчына памерла на месцы.

Мужчына ўвечары сам выклікаў міліцыю. Яго затрымалі, праводзяцца следчыя дзеянні, расказаў начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта  Яўген Мягкоў.  

Узбудзілі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія пацягнулі смерць.