1 жніўня, у суботу, ноччу ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны яшчэ магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу ад +6 да +12, максімальная днём ад +17 да +23, па поўдні паветра прагрэецца да +25.

У нядзелю без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу ад +6 да +11, месцамі да +13. Днём пацяплее, і максімальная тэмпература дасягне адзнак ад +20 да +27, па паўднёвым захадзе месцамі да +29.

На наступным тыдні ў краіне ўсталюецца сапраўднае летняе надвор’е.

3-4 жніўня пераважна без ападкаў, толькі днём у панядзелак месцамі па поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу ад +9 да +15, па поўдні месцамі да +18. Днём ад +24 да +31. Па поўначы халадней ад +21 да +23.