Адкрылі новую трасу Р-52, якая звязала Ашмяны, Астравец, Беларускую АЭС і дзве найважнейшыя магістралі – Мінск-Вільнюс і Вільнюс-Полацк.

– Апошні ўчастак працягласцю 15,6 кіламетры дзяржкамісія прыняла ў пятніцу, 24 ліпеня. Гэта дазволіла адкрыць рух па так званаму паўднёва-заходняму абходу Астраўца, – расказаў галоўны інжынер РУП “Гроднааўтадор” Аляксандр Рута. – Поўная працягласць новай дарогі каля 50 кіламетраў. Будучая Беларуская АЭС атрымала новыя пад’язныя шляхі з боку трас М7 Мінск-Вільнюс і Р45 Вільнюс-Полацк.

Новая траса зрабіла рух больш бяспечным

Новая траса вельмі зручная для кіроўцаў – на ёй мінімум перасячэнняў, практычна няма населеных пунктаў. 

На выездзе з Ашмянаў на месцы перасячэння новай дарогі з трасай М7 пабудаваная зручная і сучасная двухузроўневая развязка. Раней у гэтым месцы было небяспечнае перакрыжаванне з кругавым рухам. У спецыяльныя тунелі змясцілі пешаходныя пераходы. Уся развязка ноччу падсвечваецца.

Шырыня асфальтабетоннага пакрыцця – 12 метраў, палосы для руху маюць шырыню3,5 метры, узбочына ўмацаваная.

Усяго на новай дарозе – тры масты і тры пуцепровады. Адзін з пуцепровадаў на перакрыжаванні трасы з чыгункай у перспектыве можа стаць яшчэ адной транспартнай развязкай, калі ў будучым узнікне неабходнасць аўтамабільнай сувязі са станцыяй Гудагай.

Пра гэта паведамляе Гродзенскі аблвыканкам.