Перашкодзіў ім клуб з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі – “Граніт” з Мікашэвічаў.  

 Футбольны клуб “Ашмяны” 1 жніўня праводзіў у гасцях матч у адказ 1/16 фіналу Кубка Беларусі. У першым матчы “Ашмяны” прайгралі 1:3. 

У гасцях яны павялі ў ліку: на 21-й хвіліне гол забіў Вішняк. Аднак гульцы “Граніта” і найменшую інтрыгу пахавалі яшчэ ў першым тайме, калі забілі два галы. Яшчэ тры “Граніт” забіў у другім тайме. Вынік: паражэнне “Ашмянаў” 1:5.