Адбылося гэта позна ўвечары 26 ліпеня. Жыхар вёскі Коўшавічы Ільянскага сельсавета нападпітку пасварыўся з жонкай.
Падчас сваркі 55-гадовы мужчына пагражаў жонцы забойствам. Потым пайшоў і прыцягнуў аўтамабільную шыну да самай сцяны дома. Падпаліў яе.
Жанчына пачула трэск агню, выскачыла з дома на двор. Муж стаяў у двары.
Жанчына стала тушыць шыну, дапамаглі і суседзі. У выніку дом не загарэўся, расказаў следчы Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Вадзім Пуцэйка.
31 ліпеня ўзбудзілі крымінальную справу па факце пагрозы забойствам і знішчэннем маёмасці.