1 жніўня з’явілася сумная навіна аб смерці 64-гадовага беларускага альпініста. Беларускі альпініст загінуў у гарах Кабардзіна-Балкарыі. Гэта быў наш сябар, шматразовы ўдзельнік экспедыцый шляхам Тышкевіча Уладзімір Сіроцін.

Вядомы у краіне, моцны і дасведчаны, ён быў  душой кампаніі. Адным з тых, да каго цягнуцца нават незнаёмыя людзі. Віртуозна валодаў гітарай, меў добры голас, хораша выконваў песні, ведаў іх сотні – на беларускай, рускай, украінскай, польскй мовах.

Ён спяваў нават у байдарцы.  Любіў не толькі саліраваць, але спяваць калектыўна, разам з сябрамі. Па яго ініцыятыве, у час сплаву па Літве ў 2008 годдзе, усе плывучыя сродкі (каля 30 байдарак і катамаранаў) перад населеным пунктам выстраіваліся ў адзін шэраг, ад берага да берага, і з песняй уваходзілі ў паселішчы Павілля: Буйвіды, Немянчын, Веркі. Апошні раз мы з ім сустракаліся ўсяго месяц назад, 4 чэрвеня, падчас сплаву, на беразе Вяллі каля Мамаёў, дзе была першая начоўка.  

У гэты ж дзень ён паехаў на Каўказ, плануючы вярнуцца дадому 4 жніўня…

Удзельнікі сплаву выказваюць шчырыя спачуванні сям’і і блізкім загінуўшага альпініста.