4 жніўня, у аўторак, чакаецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер няўстойлівы. Тэмпература паветра ноччу ад +11 да +17, днём ад +26 па поўначы да +33 па паўднёвым захадзе. 

5 і 6 жніўня цёплыя паветраныя масы будуць паступаць з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца спякотнае надвор’е. пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу ад +12 да +19. днём ад +27 да +34. 6 жніўня ноччу ад +13 да +20, днём ад +28 да +34, па паўднёвым захадзе месцамі да +35.

Перадае гідраметэацэнтр.