Ля апоўначы 3 жніўня ў рэанімацыйнае аддзяленне Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы шпіталізавалі 36-гадовага мінчаніна.
У яго было пранікальнае нажавое раненне брушной поласці з пашкоджаннем печані і рэзаная рана брушной поласці.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што пасля распіцця спіртных напояў на лецішчы ў вёсцы Геркі ўзнікла сварка. У ходзе яе 47-гадовы мясцовы жыхар ударыў мінчаніна два разы нажом у жывот.
Прычыніў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Па гэтым факце ўзбудзілі крымінальную справу. Мужчыну затрымалі.