Запланаваныя здымкі на Вілейскім вадасховішчы, Віліі і непасрэдна каля Вілейкі. Стужку стварае каманда энтузіястаў. Над праектам працуюць усе цалкам бясплатна, за ідэю. 

– Наш фільм пра сучасных падлеткаў, якія ідуць у паход. Але  трапляюць у неіснуючы лес – галаграму, – расказвае юны рэжысёр фільма Дыяна Цыкунова. – Там яны аказваюцца адны. Адчуваюць страх, холад, голад, знаходзяць каханне і сапраўдных сяброў. На сваім шляху сустракаюць сапраўдныя цяжкасці, ваўкоў і жыццё на выжыванне. У фільме будуць складаныя каскадзёрскія трукі.

Фота забяспечана Віталём Адамсавым.

Фота забяспечана Віталём Адамсавым.

 

Чаму для здымкаў выбралі Вілейшчыну і калі выйдзе фільм, чытайце ў бліжэйшым нумары “Рэгіянальнай газеты”.