Насельніцтва краіны павялічваецца, але гэта дасягаецца за кошт мігрантаў. Паводле Белстата, летась у Беларусі нарадзілася 118 534 чалавек, а памерла – 121 542.

Найлепшы прырост – у Мінску. За мінулы год за кошт розніцы між нараджальнасцю і смяротнасцю насельніцтва сталіцы павялічылася на 5767 чалавек.

Маладзечанскі раён на 14 месцы па прыросту насельніцтва. Колькасць жыхароў раёна павялічылася на 42 чалавекі. Ашмяншчына на 18 месцы, у раёне на сем жыхароў стала больш.

Калі гаварыць пра канкрэтныя населеныя пункты, то адносна вялікі прырост назіраўся ў Ашмянах – 7,1 чалавек.

Абсалютным лідарам стаў курортны пасёлак Нарач (індэкс прыросту – 12). У ім памерла 17 чалавек, а нарадзілася – 56 чалавек.

Піша “Наша Ніва”.