9 жніўня на гарадскім стадыёне пройдзе адкрытае першынства Маладзечанскага раёна па 12-гадзінным бегу і бегу на 100 кіламетраў.

Удзельнічаць у спаборніцтвах могуць прадстаўнікі клубаў аматараў бегу, краін СНД, дальняга і бліжняга замежжа.  Для ўдзелу неабходна мець медыцынскую даведку, удзельнікі нясуць індывідуальную адказнасць за стан свайго здарояў.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах неабходна падаць папярэднюю заяўку. Яе трэба даслаць да 7 жніўня на электронны адрас: ufksitmolodechno@tut.by. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пройдзе ў дзень старту ад шостай да сёмай гадзіны раніцы на гарадскім стадыёне па вуліцы Машэрава, 6.

Спаборніцтвы пачнуцца а сёмай раніцы. Каб прайсці дыстанцыю ў 100 кіламетраў, мужчынам даецца 10 гадзін, жанчынам – 11.

Пераможцы атрымаюць кубкі, грашовыя прызы, граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама. Усе ўдзельнікі, якія прайшлі дыстанцыі, будуць узнагароджаныя медалямі аддзела спорту і турызму.

Суддзі могуць палічыць вынікі спаборніцтваў несапраўднымі, калі ўдзельнік парушыў правілы праходжання дыстанцыі.

Кантактныя тэлефоны: (80176) 746149, 747800, (8029) 1631869.

Паводле клуба аматараў бегу “Вікторыя”.