Ранкам 2 жніўня давялося звяртацца ў міліцыю маладзечанцу і жыхару гарадскога пасёлка Гатава.
Яны расказалі, што з іх лодак на беразе возера Мястра выкралі 10 вудачак, 30 воблераў і рыбалоўную сумку са снасцямі. Адбылося гэта паблізу вёскі Качаргі. Прычынілі рыбакам шкоду больш за 11 мільёнаў рублёў.
Злачынства ў гэты ж дзень раскрылі. Устанавілі, што скраў рэчы 42-гадовы ўраджэнец Мядзела. Раней ён быў неаднаразова судзімы за крадзеж.
Мужчына патлумачыў, што быў нападпітку. Убачыў, што людзі пакінулі рыштунак у лодцы і прыхапіў. Штосьці паспеў раздаць знаёмым. Ужо знайшлі частку скрадзенага, расказаў намеснік начальніка Мядзельскага райаддзела Следчага камітэта Беларусі Міхаіл Сакалдынскі. Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж.