Гэта творчы фотапраект, прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння знакамітага кампазітара і  палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага.

Выстава адлюстроўвае помнікі гісторыка-культурнай спадчыны Агінскіх: “Ансамбль былога маёнтка Агінскіх пачатку 19 стагоддзя” ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна, маёнтка Ганута 18 стагоддзяў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна. На фотаздымках можна пабачыць не толькі прыгажосць беларускай прыроды, але і таленавітых,шчырых людзей гэтага краю.

Міхаіл Крыжаноўскі – удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. У аснову серыі фатаграфій пакладзены фотаматэрыялы, знятыя ў розныя гады. Выставу плануецца паказаць у Беларусі, Літве, Польшчы, а таксама ў месцах, дзе жыў і тварыў Міхал Клеафас Агінскі і яго сваякі. 

Забяспечана Вілейскім краязнаўчым музеем

Забяспечана Вілейскім краязнаўчым музеем

 

 

 

 

 

А