Гарачае надвор’е небяспечнае для чалавека цеплавым пераграваннем і можа прывесці да абязводжвання, сонечнага і цеплавога ўдару, абвастрэння сардэчна-сасудзiстых захворванняў.

Старайцеся як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі. Калі гэта непазбежна, то абараняйце галаву капелюшом ці парасонам.

З 12:00 да 16:00 сонца найбольш актыўнае. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад сонечных прамянёў – выкарыстоўвайце закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы.

Не ўжывайце алкаголь – у спёку яго дзеянне на арганізм шматкроць узмацняецца, плюс арганізм становіцца больш адчувальным да высокай тэмпературы.

Старайцеся ўжываць як мага больш вадкасці

Не купляйце прадукты з рук – пры высокай тэмпературы бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прывесці да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

Не карыстайцеся дэкаратыўнай касметыкай увогуле ці звядзіце яе нанясенне да мінімуму: наша скура ў спякоту ўзмоцнена дыхае і пацее, тым самым зніжаючы тэмпературу нашага цела. Такое закаркоўванне скуры часам можа прывесці да перагрэву.

Не займайцеся актыўным спортам пры тэмпературы вышэй за +25.

Памятаеце, што асаблівай рызыцы ў гарачае надвор’е падвяргаюцца дзеці і пажылыя людзі.

Старайцеся захоўваць эмацыйны спакой, бо любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку ўзнікнення цеплавога або сонечнага ўдару.

Па магчымасці абмяжуйце працяглыя паездкі на аўтамабілі, калі такой магчымасці няма, будзьце максімальна ўважлівымі на дарозе.