Ад 15 жніўня па 13 снежня дазволена паляваць на балотную дзічыну,  вальдшнепа, вяхіра, голуба шызага, перапёлку і фазана, таксама  вадаплаўную птушку, акрамя гусей.

Паляваць можна на жывёлу любага полу і ўзросту ў светлы час сутак.

Спосабы палявання: ружэйны з засады, з пад’езда з маламерных судоў. Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам. Можна выкарыстоўваць маламерныя суды без рухавіка альбо з тым, які не працуе. Паляваць можна толькі з гончымі і барзымі сабакамі.

У гэты ж перыяд дазволена паляваць на цецерука любога ўзросту і полу, акрамя самак, якія выводзяць маладых птушанят. Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам. Можна паляваць толькі з легавымі, спаніэлямі, рэтрыверамі.

Адказнасць за парушэнне правілаў палявання

1. За парушэнне правілаў палявання асобы будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Паляванне без належнага дазволу, альбо ў забароненых месцах, забаронены час, альбо забароненымі сродкамі цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 3 мільёнаў 600 тысяч рублёў да 9 мільёнаў рублёў)  з канфіскацыяй зброі альбо без канфіскацыі. Для індывідуальных прадпрымальнікаў – штраф ад 50 да 200 базавых вельчынь (ад 9 мільёнаў рублёў да 36 мільёнаў рублёў) з канфіскацыяй зброі альбо іншых сродкаў палявання альбо без канфіскацыі. Для юрыдычных асоб – штраф ад 500 да 1000 базавых вельчынь (ад 90 мільёнаў рублёў да 180 мільёнаў рублёў) з канфіскацыяй зброі альбо іншых сродкаў палявання альбо без канфіскацыі.

2. За перамяшчэнне (транспарціроўку) альбо раздзелку дзікіх жывёл у выпадках забароненых заканадаўствам пагражае штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 30 да 200 базавых велічынь, для юрыдычных асоб – ад 200 да 100 базавых велічынь.

3. За парушэнне правілаў палявання – штраф да 40 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 20 да 200 базавых велічынь, для юрыдычных асоб – ад 100 да 1000 базавых велічынь.

Тэлефоны даверу: (80176) 778293, (8017) 3900000, (8033) 3336000 (кругласутачна).

Паводле Кірыла ЧЭБАНА, намесніка начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі.