У перыяд забароны закрываюць усе шлагбаумы на з’ездах з дарог у лясы, пры неабходнасці ўстанаўліваюць таблічкі з інфармацыяй аб забароне наведвання лесу і адказнасці за яе парушэнне. Самастойна адкрываць шлагбаумы на ўездах у лес нельга. Што датычыцца аўтатранспарту, то праязджаць на ім можна толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да добраўпарадкаваных месц адпачынку. Распальванне вогнішча ў лясах і на тарфяніках на перыяд забароны або абмежавання наведвання лесу забаронена.

У міністэрстве нагадалі аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках ці забароны на іх наведванне. Калі парушэнне не прывяло да прычынення шкоды, парушальніку пагражае папярэджанне або штраф у памеры да 25 базавых велічынь (да 4 мільёнаў 500 тысяч рублёў). Калі парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі прывяло да знішчэння або пашкоджання лесу або тарфянікаў, накладаецца штраф у памеры ад 25 да 50 базавых велічынь (да 9 мільёнаў рублёў).

З паўднёвага захаду Еўропы працягне паступаць цеплыня – на выхадных да +36