На турстаянцы “Антанізберг” ля курортнага пасёлка Нарач (Купа) ужо ранкам ў пятніцу вольных альтанак няма. Людзям, якія пад’язджаюць, застаюцца толькі лавы. Кошт з чалавека з улікам кампенсацыйных выплат складае 58 тысяч рублёў у суткі.
У цэнтры пасёлка, непадалёку ад “Еўраопта”, ёсць дошка з аб’явамі. І тыя, хто не вырашыў пытанне з жыллём загадзя, ідуць сюды. Тут і аб’явы можна паглядзець, і могуць падысці мясцовыя людзі з прапановамі кватэры. Так, двухпакаёўку прапаноўвалі за 600 тысяч рублёў у суткі.
На базарчыку бабулі прапануюць ягады і хатнія пачастункі
У курортным пасёлку і шлагбаумы ўпрыгожаныя.
Найчасцей у цэнтры пасёлка рэкламуюць конныя прагулкі, катанне на яхтах і крамы з беларускімі таварамі. Апошняе – у разліку на расіян. Але ў гэты сезон на Нарачы іх у сувязі з крызісам менш.
Нягледзячы на такі рэкламны заклік, наведвальнікаў у гэтым кафэ каля гадзіны дня было мала. Як і ў астатніх у цэнтры пасёлка.
Адзін з сімвалаў адпачынку на Нарачы – вэнджаны вугор. Летась ён у краме каштаваў 499 тысяч рублёў за кілаграм – па ўсіх правілах маркетынгу. Сёлета адкінулі ўсе маркетынгавыя прыёмы і вызначылі цану ў 600 тысяч.
У кафэ на пляжы марожанае каштуе ад 10 да 15 тысяч рублёў, шашлык – 60 тысяч за 100 грамаў.
У цэнтры пасёлка некалькі плакатаў з выявамі таго, што пабудуюць на курорце. Але будаўніцтва ідзе марудна: за год амаль нічога не змянілася
Нямала ахвотных набраць ваду з крынічкі. нават чэргі выстройваюцца.
Хочаш лодку напракат, хочаш — яхту.
На некаторых пляжах, ёсць і меншыя цэны на пракат.
Юны капітан.
На Нарачы можна пакатацца на пароме. Кошт паўгадзіннай паездкі — 50 тысяч рублёў з чалавека (для дзяцей – 40 тысяч). Фота Алеся Высоцкага
Пляж Урлікі
У пятніцу удзень на пляжах месцаў хапае: на якім больш людзей, на якім менш. Большай папулярнасцю карыстаюцца месцы пад навесамі ці ў цяньку.
Абсалютная большасць адпачывальнікаў дысцыплінавана акунаецца з пантонаў, але некаторыя лезуць у ваду ля берага. Але ж у спякотныя дні расце верагоднасць злавіць цэркарыёз, ці так званы “сверб купальшчыка”. Тут як каму пашанцуе. Расказвае мінчанін: з адной сям’і людзі купаліся ля стаянкі “Антанізберг”, якраз на мелкаводдзі. У каго з’явіліся сверб і балячкі, у каго – не.
Ці свярбіць скура ў адпачывальнікаў на Нарачы (Плюс парады, каб бяспечна пакупацца)
Пад душ пасля купання — правільнае рашэнне, тлумачаць спецыялісты.
На Нарачы з’явіліся рыбалоўныя туры з гідам.
Ля дамоў у Купе паркуюцца не толькі легкавікі, а і квадрацыклы.