Гульня павінна была прайсці сёння, у суботу 8 жніўня, але не адбылася з-за таго, што сапернікі маладзечанцаў так і не прыехалі на матч. 

Прычынай таго, што шклоўская каманда не даехала, стаў аўтобус, які зламаўся па дарозе. Адпаведна рэгламенту, камандзе будзе залічана тэхнічнае паражэнне — 3:0.