Японскія дзеці зноў  прыехалі ў дзіцячы цэнтр “Зубраня”.

Адпачываюць тут  школьнікі, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС “Фукусіма”. Такі візіт арганізуецца чацвёрты год запар.

Падчас яго юныя японцы адпачываюць, аздараўліваюцца, ездзяць на экскурсіі. Вось 31 ліпеня знаёміліся з Мядзелам.

  Гасцям з Японіі падабаецца беларуская прырода. Кажуць, што тут вельмі прыгожа, – расказвае перакладчыца Марына. – Японія – краіна з вельмі насычаным рытмам жыцця, а тут можна расслабіцца, такая рэлаксацыя. Ім тут усе новае, бо Японія вельмі адрозніваецца аб Беларусі. Падабаецца ім  беларуская ежа, і тое, што людзі вельмі адкрытыя, добрыя. Яны не ведаюць мову, але знаходзяць кантакт з беларускімі дзецьмі: спрабуюць кантактаваць жэстамі і ўсмешкамі. 

– Праязджалі па вашым краі на аўтобусе. Уразіла, што вельмі шмат лясоў, вельмі прыгожая прырода, – дзеліцца ўражаннямі адзін з японцаў.

Госці праходзяць медыцынскае абследаванне і аздараўленчыя працэдуры, загартоўваюцца і знаёмяцца з беларускімі традыцыямі. У “Зубраняці” адбываюцца розныя мерапрыемствы. Так, прайшло свята беларуска-японскага сяброўства. Дзеці паказалі свае творчыя здольнасці, пабачылі выступленне калектыву традыцыйнага японскага танца “Мандзюсяка” і пакаштавалі печаную на вогнішчы бульбу.