У нядзелю ў Вілейцы гулялі суседзі: “Вілія” і ДЮСШ-4 з Маладзечна. Ды і ў турнірнай табліцы чэмпіянату Мінскай вобласці па футболе каманды аддзяляла толькі адно ачко.
Матч першага кругу паміж гэтымі камандамі ў Маладзечне завяршыўся ўнічыю 1:1. А дома “Вілія” прайграла 0:3. Галы ў маладзечанцаў забілі Мікалай Татун, Юры Малько і Ігар Талькоўскі.
“Забудова–Буд” у гасцях гуляла з “Зоркай” з Пухавіцкага раёна. Прайграла 0:2.
ДЮСШ-4 ідзе трэцяй (адставанне ад першага месца – восем ачкоў). “Вілія” займае сёмае месца, каманда з Чысці – дзявятае.