Гэткія дадзеныя можна адшукаць у справаздачы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці.
Паводле яе намінальная налічаная сярэдняя зарплата за паўгоддзе на Міншчыне складае амаль шэсць мільёнаў 400 тысяч рублёў.
Сярод раёнаў нашага рэгіёна лідзіруе Маладзечанскі – крыху больш за пяць мільёнаў шэсцьсот тысяч.
Потым з прыстойным адставаннем ідзе Валожынскі – амаль пяць мільёнаў дзвесце тысяч.
На Мядзельшчыне налічаны заробак склаў пяць мільёнаў 143 тысячы рублёў. І ўнізе з нашага рэгіёна – Вілейскі раён. Там налічаны заробак крыху перавысіў пяць мільёнаў 100 тысяч рублёў.
А найбольшы заробак у Мінскай вобласці – у Салігорскім раёне. Ён складае больш за дзевяць мільёнаў рублёў.