10 жніўня  ў пункце пропуску “Гудагай-1”, на чыгуначнай станцыі “Гудагай”, памежным нарадам на счэпцы паміж вагонамі пасажырскага цягніка №359 “Адлер-Калінінград” за спробу парушэння Дзяржаўнай мяжы з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку затрыманы грамадзянін Малдовы.

Як патлумачыў парушальнік памежнікам, ён накіроўваўся ў Вільню на пахаванне.

Цяпер праводзіцца разбіральніцтва. За наўмыснае незаконнае

перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калi гэта дзеянне не цягне крымінальнай адказнасці, а таксама замах на такое перасячэнне, цягнуць папярэджанне з дэпартацыяй альбо накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.