Галоўны санітарны доктар Маладзечанскага раёна вынес прадпісанне аб забароне купання дзяцей на вадаёме пасёлка Беразінскае ад 11 жніўня.

Прычынай такога рашэння стала тое, што вада не адпавядала гігіенічным крытэрыям бяспекі па мікрабіялагічных паказчыках (выяўленае павышанае ўтрыманне агульных каліформных бактэрый).

Забарона будзе дзейнічаць да лабараторнага пацвярджэння адпаведнасці вады з вадаёма пасёлка Беразінскае гігіенічным нарматывам.

Камунальным службам загадалі ўсталяваць папераджальныя знакі аб забароне купання дзяцей і арганізаваць аздараўленчыя мерапрыемствы.