Да таго як мяне прызначылi на пасаду старшынi Маладзечанскага раённага таварыства выратавання на водах, нiколi не лiчыў панядзелак цяжкiм днём. Але цяпер дакладна ведаю – памыляўся.

Панядзелак. Палова восьмай ранiцы. Тэлефаную дзяжурнаму Маладзечанскага РАУС.

– Добрай ранiцы. Таварыства выратавання на водах турбуе. Цi былi тапельцы на мiнулым тыднi? – пытаюся і з хваляваннем чакаю адказу.

–  Так, двое, 8 жнiўня. Адзiн каля трох гадзiн дня ў вадаёме каля пасёлка Сасновы Бор. Другі каля восьмай вечара каля вёскi Удранка, дзе дамба Вiлейска-Мiнскай воднай сiстэмы. Першаму – 35 гадоў, другому – 27.

Першая думка –  зноў у забароненым месцы!

Рыхтую спецданясенне у абласное таварыства выратавання на водах. Данясенне я падрыхтую, але двух маладых людзей няма сярод жывых. Спачуванне родным, але якое б шчырае ні было, яно не верне iх.

Седзячы у выратавальнай лодцы i гледзячы на паверхню возера,  сумна разважаю – ужо пяць мужчын патанулi за купальны сезон, самаму старэйшаму было 42 гады. I ўсе ў нецвярозым стане.

Але нi ў адным з трагiчных выпадкаў пацярпелы не прыйшоў на бераг вадаёма адзiн, перад тым, як прыйсцi на бераг, не пiў у адзiночку. А тыя людзi, што былi з iмi, нiчога не зрабiлi, каб папярэдзiць трагедыю.

Старшыня Маладзечанскага раённага таварыства на водах Аляксандр Семашкевіч нагадвае:

– нельга купацца ў забароненых месцах;

– падчас купання ўважлiва сачыце за дзецьмi. Асаблiва калi яны выкарыстоўваюць для плавання непрыстасаваныя прадметы (аўтамабiльныя камеры, кавалкі пенапласту, самаробныя плыты);

– нi ў якiм разе не ўваходзьце ў ваду ў нецвярозым стане.

Удзельнік выратавальнага шматбор’я: “Больш думаеш пра пацярпелы манекен, чым пра тое, каб не нахлёбацца вады”

Ці свярбіць скура ў адпачывальнікаў на Нарачы (Плюс парады, каб бяспечна пакупацца)