Сёлета ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі Мінскай вобласці адкрылі пяць новых спецыяльнасцяў. Дзве ўстановы адукацыі з рэгіёна ўвайшлі ў гэты спіс. 

Упершыню дыплом з кваліфікацыяй “візажыст” і “электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак” можна атрымаць у Вілейскім дзяржаўным каледжы. У Маладзечанскім дзяржаўным каледжы з’явілася магчымасць вучыцца па спецыяльнасці “пашыў вырабаў” і “машыніст расфасовачна-упаковачных машын” (хлебапякарная вытворчасць).

У адпаведнасці з дамовамі і заяўкамі арганізацый-заказчыкаў кадраў ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінскай вобласці сёлета павялічылі набор па некаторых спецыяльнасцях. Павялічаны набор на дзённай форме навучання ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. У гэтым жа каледжы спынілі набор па спецыяльнасці “канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў” на дзённай форме навучання.

Пра гэта карэспандэнту БелТа паведаміла начальнік дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўпраўлення Мінскага аблвыканкама Алена Марцінкевіч.

Хочаце навучыцца справе, якая зробіць прафесіяналам з годным заробкам? Вілейскі дзяржаўны каледж запрашае!

Навучэнцы могуць вучыцца ў ВНУ па скарочаным тэрміне