Летась у Беларусі пабраліся шлюбам 83 942 пары, але пры гэтым 34 864 сем’і прыйшлі ў ЗАГС, каб афіцыйна разарваць адносіны.

Гэта найвышэйшы паказчык сярод краін, якія знаходзяцца ў Еўропе.

Беларусы саступаюць у гэтай намінацыі толькі Расіі, дзе каэфіцыент дасягае 4,7.

У балтыйскіх краінах сем’і летась былі крыху мацнейшыя – у  Літве (3,4) і Латвіі (3,2).

А вось у Польшчы фіксуецца ўдвая менш разводаў, чым у балтыйскіх краінах.

Уяўляе інтарэс і розніца паміж рэгіёнамі Беларусі. Самыя трывалыя сем’і на Брэстчыне і Гродзеншчыне (3,2 і 3,4 адпаведна). На Міншчыне і Віцебшчыне – 3,7. Найбольш разводаў на Магілёўшчыне і Гомельшчыне (3,8).

Мінск стаіць у рэйтынгу асобна. У сталіцы летась было зарэгістравана 4 разводы на 1000 чалавек.

Паводле “Нашай Нівы”.

Як студэнт ажаніўся з пенсіянеркай, альбо Пяць цікавых фактаў пра беларускія сем’і