Такія вынікі радыяцыйнага кантролю грыбоў і ягад службы радыяцыйнага кантролю лясгасаў і “Беллесаховы”.

Як паведамляе служба, усяго за чэрвень-ліпень узялі ў лясах, на кантрольных палігонах 280 проб грыбоў і 842 ягад. У 117 пробах грыбоў утрыманне цэзію-137 перавышала дапушчальны ўзровень – 370 Бк/кг.

Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню ўтрымання радыенуклідаў цэзію-137 і стронцыю-90 у харчовых прадуктах, пітной вадзе, ягадах (185 Бк/кг) устаноўлена ў 252 пробах. Максімальныя ўзроўні ўтрымання цэзію-137 у грыбах дасягалі значэнняў 8.760 Бк/кг, у ягадах – 2.635 Бк/кг. 

Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню ўтрымання ў грыбах і ягадах устанавілі на тэрыторыі ўсіх лесагаспадарчых аб’яднанняў, акрамя Віцебскага. 

“Беллесахова” нагадвае правілы падчас збору грыбоў і ягад у лясных кварталах, забруджаных радыенуклідамі.

1. Збіраць грыбы і ягады рэкамендавана пры шчыльнасці забруджвання глебы цэзіем-137 да 2 Кі/км2.

Інфармацыю пра шчыльнасць забруджвання ў кожным лясным квартале можна атрымаць у лясгасе, лясніцтве. Яна ёсць на карце-схеме на стэндзе  службы радыяцыйнага кантролю. Карты радыеактыўнага забруджання тэрыторый лесу прадстаўлены таксама на сайтах лясгасаў у раздзеле “Радыяцыйны кантроль”. 

2. “Беллесахова” рэкамендуе збіраць тыя грыбы і ягады, якія найменш накопліваюць з глебы радыенукліды.

Да грыбоў, якія слаба і сярэдне назапашваюць цэзій-137, адносяцца: парасонік, порхаўка, апенька, шампіньён, рыжык, падбярозавік, падасінавік, баравік, лісічка. З ягад – маліны, ажыны, каліна, суніцы, рабіна. 

Сабраныя грыбы і ягады неабходна праверыць на ўтрыманне цэзію-137, каб пераканацца, што ён не перавышае дапушчальны ўзровень (РДУ-99): для ягад – 185 Бк/кг, грыбоў – 370 Бк/кг. Праверыць сабраныя грыбы і ягады можна ў лясгасе на посце радыяцыйнага кантролю, у цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі, у лабараторыях на рынках. Калі ў грыбах і ягадах утрыманне цэзію-137 перавышае норму, іх нельга ўжываць у ежу. 

3. Старанна ачышчайце грыбы і ягады ад пяску, ігліцы, травы, не адзін раз прамывайце ў праточнай вадзе. Яшчэ мяняйце яе два-тры разу пасля таго, як закіпяць грыбы. Гэта прывядзе да значнага памяншэння радыенукліду цэзію-137 у гатовай ежы.

Піша “Наша Ніва”.

У дзвюх вёсках Вілейшчыны знайшлі радыеактыўныя ягады

Закаткі ў сям’і Рысікаў пачынаюцца вясной і не спыняюцца зімой