Адбылося гэта каля дзевяці гадзін раніцы 13 жніўня паблізу вёскі Хоўхлава Маладзечанскага раёна.
28-гадовы грамадзянін Кітая кіраваў аўтамашынай “Шэўрале”. Аўтамабіль выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў дрэва.
У выніку кіроўца змешчаны ў бальніцу. З ім ехаў 29-гадовы суайчыннік. Ён загінуў. Абодва – жыхары вёскі Міхалішкі Астравецкага раёна (маюць дазвол на часовае пражыванне).