Ноччу з 12 на 13 жніўня можна было назіраць метэорны паток Персеіды. Паведамілі БелТа ў Мінскім планетарыі. 

Персеіды – метэорны паток, які бачны з Зямлі кожны жнівень з боку сузор’я Персея. Сёлета актыўнасць патоку чакалася вышэйшай, чым звычайна – за адну гадзіну можна назіраць да 100 метэораў. Па дадзеных Міжнароднай метэорнай арганізацыі, у апошні раз такой актыўнасці персеіды дасягалі ў 2004 годзе.

Метэор падае над домам-музеем Янкі Купалы ў Вязынцы. Фота Сяргея Балая.

Метэор падае над домам-музеем Янкі Купалы ў Вязынцы. Фота Сяргея Балая.

Зорапад над пешаходным мастом, які вядзе да музея-сядзібы Янкі Купалы. Фота Сяргея Балая.

Зорапад над пешаходным мастом, які вядзе да музея-сядзібы Янкі Купалы. Фота Сяргея Балая.

Метэор пралятае над касцёлам у вёсцы Краснае. Фота Сяргея Балая.

Метэор пралятае над касцёлам у вёсцы Краснае. Фота Сяргея Балая.

Фотаздымкі tut.by.

Ноччу будзе “зорны дождж”, за гадзіну будзе пралятаць да 100 зорак