У Мядзельскім музеі народнай славы праходзіць выстава фатографа з Паставаў Андрэя Мацура “Нябачныя помнікі Вялікай вайны”.

Працягнецца яна па 28 жніўня, расказала выканальнік абавязкаў дырэктара музея Наталля Бурак.

На чорна-белых фотаздымках можна пабачыць помнікі і месцы, звязаныя з гісторыяй Першай сусветнай: вайсковыя могілкі, рэшткі нямецкіх дотаў, акопы…

Гэтую выставу па 8 ліпеня паказвалі ў Вілейцы.

Фатограф: “Рабіў фотаздымкі – акопы і бліндажы быццам гулялі ў хованкі”