Здарэнне адбылося 14 жніўня ў 11 дня ў вёсцы Сасноўка Смаргонскага раёна.

На тэрыторыі механізаваных майстэрняў філіяла “Жодзішкі” УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” ішлі зварачныя работы па рамонце дыска пярэдняга кола камбайна 2005 года выпуску. Падчас рамонту  колавая шына разарвалася.

У выніку здарэння чатыры работнікі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, яны шпіталізаваныя. У камбайне пашкоджаны прывадныя шківы, шкло кабіны і ахоўны шклопластыкавы кажух над колам. Прычына разрыву усталёўваецца.

Пра здарэнне паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

“Наша Ніва” паводле БелаПан.