Матч завяршыўся ўнічыю 1:1
– Больш атакавалі гаспадары. На матч яны выставілі шмат гульцоў з мясцовай каманды другой лігі, – расказвае прадстаўнік “Віліі” Алег Гулевіч. – Мы гулялі ад абароны. Як заўсёды, выручаў наш варатар Павел Ляошка. Першымі забілі гаспадары. А ў другім тайме Дзмітры Янель адквітаў гол са штрафнога, з метраў трыццаці. Штрафны гэты сам і зарабіў.
“ДЮСШ-4” зМаладзечна дома выйграла ў “Лівадыі-Юні” з Дзяржынска 2:1. Галы ў гаспадароў забілі Сяргей Галюк і Аляксей Вышынскі.
Багатым на галы выдаўся матч уЧысці. “Забудова–Буд” абыграла“СМІаўтатранс” (Смалявіцкі раён) 6:3. У гаспадароў двойчы вызначыўся Драздовіч.
ДЮСШ-4 па-ранейшым на трэцім месцы. Перамога дазволіла скараціць адставанне ад лідэраў. “Колас” і “Старыя Дарогі” згулялі паміж сабой ўнічыю, і адстаюць маладзечанцы ад іх цяпер на шэсць і адно ачко адпаведна. “Вілія” ідзе шостай, “Забудова–Буд” – восьмай.