Асудзілі ўласніка прыватнага прадпрыемства са Смаргоні, які выкарыстоўваў у рабоце кампаніі ілжывыя структуры для ўхілення ад выплаты падаткаў.

Вынеслі прыгавор у адносінах да гаспадара прыватнага гандлёва-транспартнага прадпрыемства Смаргонскага раёна, які выкарыстоўваў паслугі ілжывапрадпрымальніцкіх структур.

Незаконную дзейнасць знайшлі работнікі Смаргонскага межраённага аддзела фінансавых расследванняў.

Паводле Камітэта дзяржкантроля, 44-гадовы мужчына быў уласнікам кампаніі, лічыўся намеснікам дырэктара і фактычна кіраваў фірмай. Ад сакавіка 2013 года па ліпень 2014 ён набываў і прадаваў за наяўныя грошы тавары, патрэбныя ў камерцыйнай дзейнасці прадпрыемству.

Каб хаваць незаконныя разлікі, ён складаў, падпісваў і прымаў да бухгалтарскага ўліка заведама ілжывыя першасныя дакументы пра куплю і продаж тавараў праз ілжывыя прадпрымальніцкія структуры.

Шкода ад нявыплачаных падаткаў – 400 мільёнаў рублёў.

Падчас папярэдняга і судовага следства парушальнік выплаціў частку шкоды, 370 мільёнаў рублёў.

У канцы ліпеня суд вынес прыгавор, паводле якога мужчыне прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды на 2,5 года без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з канфіскацыяй маёмасці.