Жонка прыгатавала суп з лісічак, якім атруціўся муж.

Сама жанчына страву хоць і паспрабавала, але ніякага нядужання не адчула. Першы выпадак атручвання грыбамі ў вобласці за гэты год адбыўся ў Астравецкім раёне.

23-гадовага хлопца шпіталізавалі ў раённую бальніцу, дзе ён правёў тыдзень. Прычым грыбы ён збіраў сам і ўпэўнены, што яны былі нармальныя. Хутчэй за ўсё, была парушаная тэхналогія прыгатавання або захоўвання грыбоў, мяркуе загадчыца аддзялення гігіены харчавання Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Марыя Руфкіна. Атручванне грыбамі не праходзіць бясследна: як правіла, у далейшым у пацыентаў часткова парушаецца стан унутраных органаў.