Звароты на прамую лінію ў Мінскі аблвыканкам не змяншаюцца. Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка аблвыканкама Ігар Макар пасля правядзення прамой тэлефоннай лініі з насельніцтвам перадае БЕЛТА.

За тры гадзіны паступіла 38 званкоў. У асноўным задавалі пытанні, якія датычацца камунальнай гаспадаркі, добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, стану дарог, газіфікацыі і водазабеспячэння, прыватызацыі жылля і паляпшэння жыллёвых умоў, змены аўтобусных маршрутаў.

Адзін са званкоў быў з Маладзечанскага раёна. Чалавек, які тэлефанаваў, расказаў, што да зямельнага ўчастка мясцовых жыхароў падступіў баршчэўнік. Па яго словах, зараснікі небяспечнай расліны ўжо дасягаюць пяці гектараў.

Ігар Макар даручыў прыродаахоўнай службе Мінаблвыканкама выехаць на месца да 20 жніўня і вывучыць маштабы праблемы.

– Неабходна прыняць усе меры па ліквідацыі зараснікаў баршчэўніку ў гэтым раёне. Акрамя таго, неабходна праверыць, як вядзецца барацьба з баршчэўнікам па Мінскай вобласці, – дадаў ён.