29 жніўня ў аграгарадку Гальшаны адбудзецца фестываль “Гальшанскі замак”. Ён пачнецца а 11 раніцы і будзе доўжыцца да дзесяці вечара. 

Ад 11 дня да 8 вечара будуць працаваць разнастайныя пляцоўкі. Сярод іх “Горад майстроў”, на якой можна будзе купіць сувеніры, паўдзельнічаць у майстар-класах па дэкаратыўных відах народнай творчасці. Для дзяцей – дзіцячыя атракцыёны. На пляцоўцы “Іпадром” будзе працаваць рыцарскі лагер, лагер лучнікаў і коннікаў, ахвотныя могуць пакатацца на конях.

Ад пятай да сёмай гадзіны дня можна паглядзець рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў “Арыдан” з Гродна на пляцоўцы “Запрашаем у гульні”. У гэты ж час пройдуць майстар-класы па хадзьбе на старадаўніх хадулях вулічнага тэатра “Вір” з Мінска.

Жадаючыя змогуць падсілкавацца ў міні-кафэ і гандлёвых палатках.

Праграма фестывалю “Гальшанскі замак – 2015” 

11:00-13:00 – пляцоўка “Цэнтральная плошча” аг. Гальшаны”. 

11:00 – урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 735-годдзю заснавання Гальшан.

12:00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю да руін былога замка Сапегаў.

12:10 – святочны канцэрт творчых калектываў Воранаўскага і Ашмянскага раёнаў “Віншуем вас са святам” (руіны былога замка Сапегаў).

12:30-22:30 – пляцоўка “Цэнтральная сцэна”. 

12:30 – тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”.

13:00 – шоу-спектакль вулічнага тэатра з Мінска “Вір” па аднайменнай карціне нідэрландскага мастака Іероніма Босха

13:30-17:00 – пляцоўка “Рыцарскі стан” (прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых). 

13:30 – конны турнір (стральба з лука, кіданне дроту на галопе, сячэнне мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, з шыбка на конях). 

14:30 – бугурты (масавыя бітвы рыцараў). 

16:00 – тэатралізаванае коннае шоу “Гісторыя рыцара” конна-спартыўнага клуба “Залатая шпора” з Мінска. 

16:30 – турнір лучнікаў. 

17:00 – майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil” з Мінска). 

18:00 – канцэрт заслужанага калектыву Беларусі “Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр”.

19:30 – узнагароджанне пераможцаў турніраў.

20:00 – канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі з удзелам гуртоў горада Мінска: “Літы талер”, “PAWA” і дуэта “ДЗІВАБОР”. 

22:00 – агнявое прадстаўленне вулічнага тэатра “Вір”. 

Фестываль платны.