21 жніўня а 14. гадзіне ў чытальнай зале Ашмянскай раённай бібліятэкі адбудзецца дэманстрацыя японскай чайнай цырымоніі.
У традыцыйнай цырымоніі будзе ўдзельнічаць кіраўнік інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў Мінску Масака Тацума і члены яе сям’і, жыхары Японіі.