З выхадам на працу жыццё маладога спецыяліста кардынальна мяняецца – распарадак дня, характар дзейнасці, кола зносінаў. 

Такая сітуацыя з’яўляецца стрэсавай. Узнікае шмат праблем з адаптацыяй на рабоце.

Адаптацыя маладога спецыяліста – не толькі прыстасаванне да новых умоў жыцця, але і актыўнае засваенне нормаў прафесійных зносінаў, працоўнай дысцыпліны, вытворчых навыкаў, традыцый калектыву.

Калі малады спецыяліст асвойвае прафесію, ён праходзіць два ўзроўні адаптацыі: прафесійны і сацыяльна-псіхалагічны. Для першага неабходны досвед і час, жаданне працаваць, для псіхалагічнага – унутраны псіхалагічны клімат.

Сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя, на думку спецыялістаў, з’яўляецца найбольш важнай. Яна дапамагае адаптавацца да бліжэйшага сацыяльнага асяроддзя ў калектыве, традыцый, стылю кіраўніка, да асаблівасцяў зносінаў, складзеных у калектыве.

Не бярыце на сябе адразу многа

Існуе шмат стэрэатыпаў у адносінах да маладых спецыялістаў. Супрацоўнікі з вялікім досведам працы, а асабліва больш сталыя, не ўспрымаюць маладога спецыяліста як роўнага. Часта патрабуюць ад больш маладых калег падпарадкавання, не прымаюць ініцыятыў і творчага пачатку.

У гэтай сітуацыі ўчарашняму студэнту не трэба адчайвацца і спісваць усе цяжкасці толькі на канфлікт пакаленняў. Неабходна заваяваць рэпутацыю адказнага работніка, праяўляць цікавасць да справы. Гэта зробіць уражанне на старэйшых калег. Прыслухоўвайцеся да таварышаў па службе, не саромейцеся прасіць дапамогі – многаму вы можаце навучыцца толькі ў іх.

Важным у працэсе адаптацыі з’яўляюцца адносіны з боку кіраўніцтва. Калі праз непрацяглы час вам давераць адказнае заданне, важна не ўпусціць гэты шанец і з усёй адказнасцю падысці да рашэння задачы. Гэта павысіць самаацэнку і надасць вам вагі ў калектыве. Але разам з тым не бярыце на сябе многа адразу. Тым больш, што вельмі вялікі давер з боку кіраўніцтва можа скласці негатыўны імідж маладому спецыялісту ў калектыве.

Парады маладому спецыялісту

1. Станьце прафесіяналам.

Няўпэўненыя людзі ствараюць дрэннае ўражанне. Упэўненасць на працоўным месцы на 90% складаецца з упэўненасці ў сваіх ведах і досве­дзе. Таму дасканала вывучайце тое, чым займаецеся. Прыкладзіце ўсе на­маганні, каб засвоіць нешта новае як мага хутчэй.

2. Працуйце ў камандзе.

3. Пазбягайце канфліктаў.

Будзьце гнуткімі, вучыцеся падстройвацца пад абставіны. Кіраўніцтву падабаюцца людзі, якія хутка рэагуюць на новаўвядзенні.

4. Фарміруйце імідж надзейнага чалавека.

Для гэтага прытрымлівайцеся некалькіх прынцыпаў: своечасова прыходзьце на работу, у тэрмін выконвайце заданні, пры неабходнасці затрымлівайцеся на рабоце.

5. Не бярыце на сабе вельмі многа.

Безадмоўнасць не лепшая якасць. Не трэба дэманстраваць, што вы можаце выканаць любое даручэнне. Паспрабуйце падзяліцца абавязкамі з менш загружанымі калегамі. Магчыма, кіраўніцтва зразумее, што вы не толькі добры выканаўца, але і нядрэнны арганізатар. Гэта здольнасць цэніцца заўсёды.

 Даведка “РГ”. Мобінг – форма псіхалагічнага гвалтавання ў калектыве, як правіла, каб супрацоўнік звольніўся.

Маладых дактароў прыйшло больш, чым летась, але спецыялістаў у бальніцах па-ранейшаму не хапае