Футбольны клуб “Смаргонь” на дамашнім стадыёне 16 жніўня атрымаў выніковую перамогу над “Слонімам” – 5:1.
За першыя 60 хвілін матчу гледачы ўбачылі толькі адзін гол – пенальці рэалізавалі гаспадары. Астатнія пяць уляцелі ў вароты абедзвюх камандаў за апошнюю траціну матчу.
У смаргонцаў па два разы вызначыліся Ігар Крывабок і Яўген Калінін, адзін гол забіў Сяргей Крот.
– Баявая гульня, забілі дастаткова шмат галоў. “Слонім”, напэўна, не заслугоўваў такога разгромнага ліку, але мы пры сваіх заўзятарах згулялі годна і заслужана перамаглі, – ацаніў гульню галоўны трэнер “Смаргоні” Мікалай Рындзюк.
“Смаргонь” узнялася на пятае месца ў турнірнай табліцы.
Відэагляд матчу з сайта fc-smorgon.by